У Бягомлі ідзе рэканструкцыя. Паднаўляюцца дамы, рамантуецца аўтадарога Мінск—Полацк, спілоўваюцца старыя дрэвы.

Яшчэ ў нас збіраюцца будаваць аграгарадок. І кажуць, што разам з аграгарадком адрамантуюць вуліцы. А людзі кажуць, што грошы ўваляць у той гарадок, як у балота. Хто будзе ў ім жыць? Заселяць бамжоў, п’янтосаў. Якія з іх працаўнікі? Толькі прыбавіцца клопату ў міліцыі. І ніхто амаль не хоча ўсяляцца туды, бо, як гавораць пра аграгарадкі ў іншых месцах, дамы праз месяц пачынаюць развальвацца.

За тыя грошы лепш бы заасфальтаваць нашыя вуліцы, па якіх немагчыма не тое што ехаць, а старым людзям і прайсці. Водаправод трэба мяняць… Вось што трэба, а не пустыя аграгарадкі. Дайце людзям справядлівы заробак, і яны самі пабудуюцца.

Сяргей, Бягомль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0