Прастытутка аказалася паліцыянткай у штацкім, і заклапочанага выхаваннем нашчадка бацьку пасадзілі на 10 месяцаў.

У Брытаніі асуджаны мужчына, які спрабаваў наняць прастытутку для свайго 14-гадовага сына. 42-гадовы мужчына прапанаваў сыну самому выбраць сабе жанчыну. Падлетак спыніўся на жрыцы кахання, якая аказалася… жанчынай-паліцыянткай у штацкім. З ёй мужчына дамовіўся пра цану £20 (каля 30 даляраў), і яна села ў машыну, дзе й арыштавала свайго наймальніка.

Сваё жаданне наняць прасталытку чалавек патлумачыў тым, што хацеў дапамагчы сыну стаць мужчынам. Клапатлівы тата восем гадоў таму пераехаў у Брытанію з Польшчы.

Зараз яму прыйдзецца адседзець 10 месяцаў у турме – на столькі суд ацаніў спробу зладзіць сэкс з непаўналетнім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?