Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заклікаў цалкам дэмантаваць пазасталыя помнікі камуністычнага рэжыму.

«Украіна павінна нарэшце і канчаткова ачысціцца ад сімвалаў рэжыму, які знішчыў мільёны нявінных людзей», — заявіў Юшчанка на мітынгу памяці ахвяраў савецкага рэжыму.

Мітынг адбыўся ў кіеўскіх Курапатах — гісторыка-мэмарыяльным запаведніку «Быкаўнянскія магілы» ў лесе пад Кіевам.

Па словах Юшчанкі, сімвалы камуністычнай сістэмы — гэта «сімвалы забойства, захаванне якіх — кпіна над усімі». За 2007-2008 гады ва Ўкраіне дэмантавалі больш за 400 помнікаў савецкага часу, але шмат дзе яны яшчэ стаяць. Рашэнні пра дэмантаж ва Ўкраіне прымаюць мясцовыя ўлады, прэзідэнт не можа ўмяшацца ў сферу іх кампетэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?