З 11 ліпеня да 15 ліпеня адбудзецца традыцыйная пілігрымка беларускіх грэка-каталікоў зь Віцебску ў Полацак для ўшанаваньня памяці Полацкіх пакутнікаў, забітых царом Пятром у полацкай Сафіі.

Віцебск, 11 ліпеня, аўторак:

20.00 — малебен на Ўсьпенскай Горцы.

Начоўка ў школе побач з касьцёлам Сьв.Барбары (вул.Ленінградзкая).

Віцебск, 12 ліпеня, серада:

07.00 — сьв.Літургія ў касьцёле Сьв.Барбары (вул.Ленінградзкая).

10.00 — пачатак руху пілігрымкі ад касьцёла Сьв.Барбары.

Пілігрымка зь Віцебску пройдзе празь мясцовасьці: Слабада — Шуміліна — Обаль — Гараны — Струньне — Полацак.

Полацак, 15 ліпеня, субота:

16.00 — малітва ў царкве Сьв.Сафіі.

18.00 — багаслужба ў царкве Сьв.Параскевы Полацкай.

Далучайцеся! (Хто хацеў бы даведацца пра дэталў ўдзелу ў пілігрымцы — пішэце: [email protected]).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0