Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) плануе павялічваць свой капітал для пашырэння інвестыцый у эканомікі краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, СНД і Цэнтральнай Азіі. Пра гэта паведаміў прэзідэнт ЕБРР Томас Міраў падчас – штогадовага паседжання рады кіраўнікоў банка.

Па яго словах у 2009 г. штогадовыя капітальныя ўкладанні банка дасягнуць 7‑8 млрд еўра. Не ўсё краіны‑акцыянеры згодныя з пашырэннем капіталу, меркаванні падзяліліся: адны выступаюць за пашырэнне, іншыя прапаноўваюць захаваць капітал на цяперашнім узроўні»; адзначыў Т.Міраў. — «Аднак, што да стратэгічнай лініі дзейнасці ЕБРР, тут меркаванні супадаюць».

Прэзідэнт ЕБРР таксама не выключыў магчымасці давядзення ў будучыні рэсурсаў банка да 20 млрд еўра. Гэтая ініцыятыва была падтрыманая вядучымі краінамі‑чальцамі ЕБРР, аднак магчымасць яе рэалізацыі з’явіцца ў банка толькі пасля 2012 г Хоць ЕБРР не з’яўляецца адным з буйнейшых інвестараў у беларускую эканоміку, аднак вось ужо на працягу амаль 17 гадоў банк крэдытуе прыватны сектар, а таксама некаторыя камерцыйныя банкі (Прыорбанк, Белгазпромбанк), якія, у сваю чаргу, крэдытавалі прыватныя малыя і сярэднія прадпрыемствы. Апрача таго, ЕБРР на працягу некалькіх гадоў з’яўляўся буйнейшым акцыянерам ЗАТ «Мілавіца», ЗАТ «Аліварыя». Агульны аб’ём інвестыцый дасягае ў сярэднім $10‑15 мільёнаў штогод.

Жаданне кіраўніцтва павялічыць актывы для далейшага інвеставання ў краіны Ўсходняй Еўропы ‑‑ добрая навіна для беларускіх прадпрымальнікаў. На тле апошніх падзеяў у палітыцы і эканоміцы Беларусі гэта можа азначаць больш актыўную інвестыцыйную падтрымку айчыннага прыватнага сектару, на які падчас крызісу ў Беларусі ўскладаецца ўсё больш надзеяў.

Паводле ПРАЙМ-ТАСС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0