Сёлета правы на імпарт у нашу краіну рыбы і морапрадуктаў атрымалі 28 арганізацый. Такое рашэнне прынятае міжведамаснай камісіяй па выніках адпаведнага конкурсу.

Усяго на конкурс было пададзена 42 заяўкі. У ліку пераможцаў — такія вядомыя ў Беларусі прадпрыемствы як ТАА «Віталюр», прадпрыемства «Санта Брэмар», ДГВП «Белрыба», прадпрыемства «Рэстараны Макдональдс», Гомельскі рыбакомплекс, ТАА «Сузор’е», УП «Смак рыбы плюс», ГПУП «Белкаапзнешторг», Магілёўскі рыбакомплекс, ААТ «Гроднарыба» і інш.

Камісія абавязала пераможцаў конкурсу забяспечыць штомесячны ўвоз рыбы і морапрадуктаў і прадуктаў іх перапрацоўкі, а таксама павялічыць аб’ёмы ўвозу рыбы, прынамсі, на 15% у параўнанні з мінулым годам.

З 1 траўня 16 арганізацый былі пазбаўленыя правоў на імпарт рыбы за дапушчаныя парушэнні — зніжэнне аб’ёмаў экспарту і завышэнне коштаў. Таксама камісія пазбавіла права на імпарт гандлёвае прадпрыемства «Фрэлейсэксім», у якога былі зафіксаваныя самыя нізкія паказчыкі па аб’ёмах імпарту і асартыменту прадукцыі.

Марына Носава, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0