Часопіс Time апублікаваў спіс самых няўдалых інавацыйных прадуктаў, якія трапілі на рынак за апошнія 10 гадоў.

Іх рэкламныя кампаніі вызначаліся вялізарнымі коштамі, аднак у выніку навінкі прынеслі вялікія страты іх вытворцам.

Самым няўдалым прадуктам часопіс прызнаў аперацыйную сістэму Windows Vista кампаніі Microsoft.
Распрацоўшчыкі публічна абвясцілі, што працуюць над удасканальваннем сістэмы і выпраўленнем памылак. У спіс трапіла таксама яшчэ адна навінка ад Microsoft. Гэта пераносны мр3‑прайгравальнік Microsoft Zune, які ствараўся як канкурэнт iPod‑а.
На другім месцы апынулася кампутарная фірма Gateway, так званая фірма‑ «датком», якая некалі была лідэрам у сферы інтэрнэт‑бізнеса.

Трэцяе месца належыць фірмам Toshiba, NEC i Memory‑Tech, якія распрацавалі HD DVD — спецыяльны фармат аптычнага запісу інфармацыі.

У спісе Time апынуліся таксама інтэрнэт‑праект YouTubе, кішэнны кампутар Рalmtop, аператар спадарожнікавага радыё Sirius XM, тэлекамунікацыйная фірма Vonage, якая прапаноўвала паслугі званкоў са стацыянарнага тэлефона на інтэрнэт‑камунікатар кшталту Skypе. На дзесятым месцы знаходзіцца Segway, двухколавы электрычны скутэр з коламі па баках і кампутарам для падтрымання раўнавагі.

wyborcza.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0