Скарга салдата Івана Шылы аб незаконным прызыве ў войска будзе разгледжаная Салігорскім раённым судом 4 чэрвеня, паведаміў нам бацька хлопца Ўладзімір Шыла. Пачатак а 11:00. Суддзя — сп.Самойлік.
Скарга была накіраваная амаль адразу па прызыве, але доўга перакідвалі з адной інстанцыі ў другую. Доўгі час яна знаходзіла ў Беларускім вайсковым судзе, але потым яе зноў накіравалі ў Салігорск.
Аналагічныя скаргі Франака Вячоркі і Змітра Хведарука задаволеныя не былі.
0
0
0
0
0
0