25 мая ў кінатэатры «Цэнтральны» стартуе тыдзень ізраільскага кіно, які працягнецца да 29 мая.

25 і 26 мая – «Бафор» (2007, ваенная драма пра вывад ізраільскіх войск з Лівана). Фільм атрымаў галоўны прыз на Берлінскам кінафестывалі.

27 мая «Нініны трагедыі» (2003, трагікамедыя пра сённяшніх тэльавіўцаў).

28 мая «Джэні і Джэні» (1997, дакументальная стужка пра адно лета з жыцця дзвюх стрыечніцаў). «Першая Алімпіяда маёй маткі» (1997, дакументальная стужка пра сляпачку, якая змагаецца за залаты медаль).

29 мая «Сябры Яны» (1999, трагікамедыя пра выхадцаў з былога СССР, які сабіла рэпатрыявацца ў Ізраіль падчас вайны ў Персідскай затоке. Абдымкі ў адгазніках і іншыя дасціпныя кадры). Фільм дастаў галоўны прыз на кінафестывалі ў Карлавых Варах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0