Парламенту Малдовы не ўдалося сёння абраць прэзідэнта з першай спробы. Калі не ўдасца абраць з другой спробы — парламент павінен быць распушчаны.
Кандыдат, прапанаваны кіроўнай партыяй камуністаў, Зінаіда Грэчаная не атрымала неабходнай колькасці галасоў. Ёй не хапіла аднаго голасу — апазіцыя байкатавала галасаванне.
Паўторныя выбары прызначаныя на 28 траўня. Калі кіраўніка дзяржавы не ўдасца абраць з другой спробы, то парламент паводле закону павінен быць распушчаны, паведамляе Эхо Москвы.
***
Парламенцкія выбары прайшлі ў Малдове 5 красавіка, у наступныя дні апазіцыя паспрабавала аспрэчыць вынікі выбараў, што скончылася беспарадкамі і пагромам парламента і Адміністрацыі прэзідэнта.
Улады пайшлі на перападлік галасоў, які пацвердзіў перамогу Партыі камуністаў, якая набрала 49,48% галасоў, як і па выніках першага падліку галасоў. Найбліжэйшы пераследнік камуністаў — Ліберальная партыя, згодна з канчатковымі звесткамі перападліку, набрала 13,13%. Далей ідзе Ліберальна‑дэмакратычная партыя (12,43%) і альянс «Наша Малдова» — 9,77%.
Тым не менш камуністам не хапіла аднаго мандату (патрэбен быў 61 мандат), каб сфармаваць урад і выбраць прэзідэнта не зважаючы на прысутнасць іншых палітычных партый.