Нясцерпная бязлітаснасць, прынамсі на думку дацкіх суддзяў: капенгагенскі суд прызнаў учора мясцовую телевядучую вінаватай у жорсткім абыходжанні з жывёламі, пасля таго як падчас перадачы на тэмы спажывецтва тая выліла ў акварыум каліва шампуню – і гэтак зрабілася забойцам 12 рыбак гупі.
Супрацьпраўнае дзеянне адбылося ў 2004 годзе: тады Лізбет Колстэр выкуліла ў акварыум 10 мілілітраў шампуня супраць лускавіння, з мэтаю на жывым прыкладзе пацвердзіць таксічнасць рэчываў, якімі карыстаюцца вытворцы шампуняў. Праз тры дні 12 з 13 рыбак пайшлі з жыцця. А праз чатыры на вядучую падаў у суд тэлеглядач, капенгагенскі ветэрынар.
Падчас допыту падазраванай дацкія паліцыянты высветлілі, што вядучая рабіла сваю чорную справу з поўным усведамленнем, грунтуючыся на папярэдніх медычных эксперыментах.
Але прызнаную вінаватай Лізбет Колстэр не аштрафавалі. Бо, дзякуючы пяцігадовай валакіце, выцек тэрмін даўнасці для такіх справаў.