Каталіцкая царква ў Ірландыі апынулася ў цэнтры гучнага скандалу, пасля таго як былі апублікаваныя матэрыялы расследавання выпадкаў збіцця і сэксуальнага гвалту ў дачыненні да дзяцей‑сіротаў і навучэнцаў каталіцкіх школ.
Паводле звестак камісіі, у ХХ ст. навучэнцы гэтых устаноў жылі ў пастаянным жаху, былі аб’ектамі прыніжэння і гвалту».
Выстаўляюцца абвінавачванні на адрас і міністэрства адукацыі, якое не спыніла гвалт. Пры гэтым вядома, што судовага працэсу не будзе. Гэта выклікае абурэнне былых вучняў. Яны маюць намер наўпрост звярнуцца ў Ватыкан.
— Гэта быў сапраўдны канцлагер для дзяцей. І нікога не хвалявала, што тут робіцца, нікога наогул, разумеец? ‑‑ кажа адзін з іх.
— Я быў цалкам зламаны. Вельмі цяжка праз гады ўсведамляць, што я быў зламаны.
***
У справаздачы фігуруюць звесткі пра больш чым 2,5 тыс. выпадкаў сэксуальнага гвалту ў дачыненні да дзяцей.
Урад Ірландыі пры канцы 1990‑х ужо заплаціў 825 млн еўра ў якасці кампенсацый былым выхаванцам прытулкаў.
0
0
0
0
0
0