Пры канцы траўня і на пачатку чэрвеня адбудзецца масавае ўварванне шведскага мастацтва ў культурнае жыццё Беларусі. І не толькі ў Мінску.

21 траўня, Мінск. Літаратурна-музычная вечарына. У імпрэзе возмуць удзел сучасныя шведскія і беларускія пісьменнікі і паэты: Валерыя Кустава, Петэр Фроберг Ідлінг, Улінэ Сціг, Андрэас Матсан, Людміла Рублеўская, а таксама Анатоль Вярцінскі і Алесь Разанаў. Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

Дзмітры Плакс, перакладчык шведскай паэзіі, кажа: «Сярод выступоўцаў будзе Мікаэль Ніемі — зорка шведскай літаратуры. У Швецыі яе раманы разыходзяцца шматтысячнымі накладамі. Акрамя Больш падрабязна з пісьменніцай можна будзе пазнаёміцца пасля таго, як у выдавецтве «Логвінаў» неўзабаве выйдзе ейны раман ў беларускім перакладзе Вольгі Рызмаковай. Думаю сённяшня імпрэза — выдатная нагода пазнаёміцца са шведскай літаратурай. Але не толькі са шведскай… Як не парадаксальна гэта гучыць, менчукі змогуць пачуць на гэтай імпрэзе таксама галасы айчыннай літаратуры, бо ў Беларусі беларускія творцы не заўсёды могуць выступіць перад шырокай публікай».

Падчас вечарыны будзе прадстаўлена кніга «Сучаснае шведскае апавяданне». Выдавец зборніка, дырэктар выдавецтва «Галіяфы» Міхась Брашура кажа: «Гэта кніга — плён высілкаў некалькіх беларускіх перакладчыкаў. Для шмат каго з іх — гэта першы выдавецкі досвед, таму працаваць над кнігай было складана, але цікава».

У дадатак, на вечарыне таксама прагучаць песні шведскай поп-зоркі Анікі Нурлін, што спявае па-шведску і па-ангельску.

Такім чынам, 21 траўня ў 18:30 літаратурна-музычная вечарына: Мінск, «Тэатр-студыя імя Е. Міровіча» (пр-т Незалежнасці, 81).

22 траўня, Баранавічы. Тыя ж і Баранавічы. Падобная літаратурная сустрэча, у якой выступяць удзельнікі менскай імпрэзы, адбудзецца і ў Баранавічах. Баранавіцкая цэнтральная бібліятэка імя В. П. Таўлая (вул. Леніна, 51, 53), пачатак у 10:30.

22-23 траўня, Пінск. І яшчэ крыху літаратуры. У Пінску адбудзецца беларуска-шведскі конкурс юнацкай паэзіі. Пінск, Гарадскі дом культуры (пл. Леніна, 7). Месца правядзення -Гарадскі дом культуры.

5 чэрвеня, Мінск. Сумесны канцэрт майстра скандынаўскага фры-джазу, саксафаніста Матса Олафа Густафсана (Швецыя), беларускага гурта «Аутсайдэры» і Паўла Аракеляна. Беларуская дзяржфіларманія (пр-т Незалежнасці, 50) у 19.00. Матс Олаф Густафсан — верны паслядоўнік скандынаўскага фры-джазу. Нарадзіўся ў 1964 годзе ва Умео, грае на ўсіх саксафонах, флютафонах, флейтах, weevil-саксафоне, акустычных саксафонах са спецэфектамі і духавых электронных сінтэзатарах.

8 па 17 чэрвеня. Мінск і Магілёў. Наастатак - фестываль сучаснага шведскага кіно пройдзе з:

«Вечныя імгненні Марыі Ларсан» (драма класіка сусветнага кінематографа рэжысёра Яна Труэля):

8 чэрвеня ў 19:00. Мінск, к-тр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13). Сусветна вядомы шведскі рэжысёр Ян Труэль будзе прысутнічаць на дэманстрацыі фільма.

«Воўк» (драматычная гісторыя пра мараль, чалавека і прыроду рэжысёра Даніэля Альфрэдсана):

9 чэрвеня ў 19:00. Мінск, к-тр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13);

17 чэрвеня ў 18.00. Магілёў, к-тр «Ветразь» (вул. Астроўскага, 1).

«Кароль пінг-понга» (драма рэжысёра Енса Ёнсана):

11 чэрвеня ў 19:00. Мінск, к-тр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13);

16 чэрвеня ў 16:00. Магілёў, к-тр «Радзіма» (вул. Ленінская, 47).

«Па найвышэйшай волі» (меладрама рэжысёра Аміра Чамдзіна):

12 чэрвеня ў 19:00. Мінск, к-тр «Цэнтральны» (пр. Незалежнасці, 13).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?