Прагноз надвор’я ў Беларусі на 22—24 траўня.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 22 траўня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Днём месцамі моцныя дажджы, па паўднёвым усходзе магчымы град.

Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5—10 м/с, днём пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—16°C, днём плюс 17—22°C, па паўднёва‑ўсходняй палове плюс 23—28°C.

У Мінску 22 траўня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, навальніца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5—10 м/с, днём пры навальніцы шквалістае ўзмацненне да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°С, днём плюс 19—21°С.

23 траўня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е, на большай частцы тэрыторыі дажджы, па паўднёвым усходзе моцныя. Днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°C, днём плюс 10—17°C, па поўдні да 19°C.

У Мінску 23 траўня воблачна. Часам дажджы. Вецер паўночна‑заходні 5—10, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°С, днём плюс 13—15°С.

24 траўня ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна‑заходні, заходні 7—12 м/с, днём па паўночным усходзе парывы да 15—18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 4—10°C, днём плюс 14—19°, па паўднёвым захадзе да плюс 22°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0