Сяргей Рыбчонак у цэнтры. Фота budzma.by

Сяргей Рыбчонак у цэнтры. Фота budzma.by

Супраць анансаванага звальнення калег выступіў яшчэ адзін гісторык — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі 54-гадовы Сяргей Рыбчонак.

Ён заявіў, што не працягне кантракт з Інстытутам гісторыі Акадэміі навук Беларусі, паведамляе «Еўрарадыё».

Як паведамлялася, адміністрацыя інстытута вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з шэрагам гісторыкаў (Аляксей Шаланда, Кацярына Крывічаніна, Алесь Жлутка, Мікалай Волкаў, Андрэй Радаман, Таццяна Папоўская, Уладзімір Шыпіла), якія выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю.

У знак пратэсту іх калегі Вадзім Аніпяркоў, Васіль Варонін, Андрэй Мацук, Уладзімір Тугай, Андрэй Унучак вырашылі не працягваць кантракты з Інстытутам гісторыі (тэрмін іх дзеяння заканчваецца 31 снежня 2020-га). Да іх заявы і далучыўся Рыбчонак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0