У першым квартале гэтага году аб’ём імпарту сметанковага масла ва Ўкраіне вырас у 103 разы (да 6.9 тыс. т) ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году, паведамляе «Коммерсант».

Беларусь, якая пастаўляе каля 96% усяго імпарту, зрабілася бясспрэчным лідэрам сярод экспарцёраў. Гэта ўжо прывяло да таго, што ўкраінскія перапрацоўшчыкі малака скарацілі закупкі сыравіны ўнутры краіны, а вытворцы вымушаныя былі скараціць пагалоўе малочнага статка. Калі сітуацыя захаваецца ў сённяшнім выглядзе, то Ўкраіна будзе вымушаная значна пашырыць асартымент паставак малочнай прадукцыі з Беларусі.

Украіна пачала актыўна імпартаваць беларускае масла напрыканцы мінулага году, калі рэзка скараціліся сусветныя цэны на сухое малако, а закупачная цана на сыравіну заставаліся высокімі. Узнік дэфіцыт на ўнутраным рынку і ўкраінскае масла падскочыла ў цане амаль удвая – да $4-5 тыс./т. Масла, якое імпартавалася з Беларусі, каштавала $2,7-3 тыс./т.

Варта адзначыць, што ва Ўкраіну беларускае масла трапляе нефасаваным. На месцы яно пакуецца і прадаецца пад украінскімі гандлёвымі маркамі.

Паводле Коммерсант

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0