Малады чалавек засядзеўся ў дзяўчыны, а дамоў было далёка, ды аўтобусы ўжо не хадзілі.

У ноч на 19 траўня ў двары адной з вуліц Баранавічаў знікла аўто «Фольксваген-Транспарцёр». Яго адшукалі назаўтра ў цэнтры гораду. Хутка міліцыянты затрымалі і падазраванага ў крадзяжы. Ім апынуўся 25-гадовы жыхар Баранавічаў. Міліцыянтам ён патлумачыў, што засядзеўся ў знаёмай, а дамоў было далёка, ды аўтобусы ўжо не хадзілі. Таму ён вырашыў не ісці пешшу, а скарыстацца чужым аўто.

Паводле Intex-press

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0