• Новости
  • Экономика
  • Общество
  • Обо всём
  • Культура
бел / рус
  • Власть
  • Выборы-2020
  • Экономика
  • Финансы
  • Общество
  • Происшествия
  • В мире
  • Спорт
  • Авто
  • Мнения
  • От редакции
  • Архив
  • Блог "Новая Беларусь"
Общество
Фото 7 из 7
02.12.2020 / 09:15

Директор Гродненского хосписа выехала в Литву: «Сказали, что могут забрать детей»

Директор Гродненского детского хосписа Ольга Величко говорила, что никогда не уедет из Беларуси. Но уже больше месяца она с семьей живет в Литве. О книге, которую взяла с собой в Вильнюс, роли регионов в протестах, Кастусе Калиновском и том, кто в доме главный, она рассказала «Радыё Свабода».

Семья Величко: Сергей, Ольга, Радослава, Михаил

Зьехалі пасьля званка, што могуць забраць дзяцей

Вользе Вялічцы 36. Замужам, двое дзяцей — 9 і 14 гадоў. Нэўрапсыхоляг і онкапсыхоляг паводле адукацыі, магістар дзяржаўнага кіраваньня ў сацыяльнай сфэры. Трынаццаць гадоў таму стварыла і ўзначаліла дзіцячы госьпіс. Сёлета пры ім працавала майстэрня, дзе бясплатна шылі ахоўныя касьцюмы для мэдыкаў.

Вольга Вялічка на працы, фота 16 ліпеня

Вялічка была сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, незалежнай назіральніцай. Пасьля выбараў разам з паплечнікамі спрабавала стварыць раду народнага даверу ў Горадні. Удзельнічала ў пратэставых акцыях. Адседзела суткі ў ізалятары нібыта за ўдзел у мітынгу і атрымала штраф.

Увосень валянтэраў выселілі з майстэрні, хочуць забраць і памяшканьне госьпісу. Там ідзе праверка ДФР.

На саму Вялічку нібыта завялі крымінальную справу, але дакладнай інфармацыі пра гэта няма. У сям’ю да Вялічак хацелі прыйсьці органы апекі, каб праверыць хатнія ўмовы. На наступны дзень, 21 кастрычніка, Вялічкі зьехалі ў Вільню.

«Калі ты гэтага не рабіў, ня значыць, што цябе нельга за гэта засудзіць»

— Вы цяпер у Вільні. Чаму вы туды паехалі?

— Калі мяне затрымалі і адправілі ў ІЧУ (15—16 кастрычніка. — РC), былі людзі, якія сказалі, што гэта апошні «дзынь-дзынь», што я не павінна даваць ніякіх інтэрвію і супакоіцца. Я сьмяялася і рагатала. На наступны дзень, у суботу, на мерапрыемства ў падтрымку госьпісу, дзе не было палітыкі, прыехалі два [міліцэйскія] бусы.

У панядзелак пазванілі ў госьпіс з выканкаму і сказалі, што павінна быць праверка ДФР. Я сьмяялася і рагатала, што акурат такая праверка сёлета ўжо была. У аўторак да абеду пазванілі сябры, былыя міліцыянты, і сказалі, што на мяне будуць заводзіць крымінальную справу. Я тады сказала, што нікуды не паеду, пужаць мяне ня трэба.

Пасьля абеду ў аўторак са школы паведамілі, што рыхтуецца сацыяльнае расьсьледаваньне, каб забраць дзяцей (да гэтага ў нас ужо былі пытаньні са школай). У той жа дзень мне сказалі, што пэўная структура (КДБ. — РС) мной цікавіцца. Тады стала ўсё нясьмешна. Мы пераначавалі дома, сабралі невялікую валізку, забралі дзяцей і ў сераду зранку зьехалі. У чацьвер прыйшоў ДФР з заявай, што госьпіс ня плаціць падаткаў. Кажуць, што заведзеная крымінальная справа на мяне. Ніхто не дае адвакату зь ёй азнаёміцца.

— У пэўным тэлеграм-канале пісалі, што вы нібыта шылі бел-чырвона-белыя сьцягі з старшынём Горадзенскага гарвыканкаму Мечыславам Гоем. Гэта праўда?

— Гэта няпраўда. Але калі ты гэтага не рабіў, ня значыць, што цябе нельга за гэта засудзіць. Мяне вінавацяць у тым, што я ў Горадні заклікала да страйку, да зьвяржэньня ўлады. Я не заклікала.

— Значыць, вы зьехалі, бо ў вас маглі забраць дзяцей. Калі б была пагроза толькі турмы, то вы б нікуды не паехалі?

— Я б тады нікуды не паехала.

— Чым вы ў Вільні цяпер займаецеся?

— Я па-ранейшаму кірую горадзенскім госьпісам. У нас так пабудаваная структура, што нават дыстанцыйна мы можам аказваць дапамогу людзям пры гэтым ціску. Тут мне рады мае калегі зь віленскага госьпісу. Я зь імі супрацоўнічаю, мы тут ствараем такую сыстэму, якую не атрымліваецца стварыць у Беларусі, для літоўскіх дзяцей.

«Паміж любоўю да Беларусі і любоўю да сваіх дзяцей я выбрала сваіх дзяцей»

— Вашыя дзеці пайшлі ў школу ў Вільні. Вы дапускаеце, што вам можа так спадабацца…

— Не, я не дапускаю такой думкі. Як толькі будзе першая магчымасьць вярнуцца дадому (мы тут ніякіх рэчаў не куплялі), мы зьбяром рэчы ў багажнік і зьедзем.

— Ці вы можаце расказаць пра ўмовы, у якіх жывяце?

— Мы наймаем жытло, жывём у нашмат горшых умовах, чым жылі, у вельмі маленькай двухпакаёвай чужой кватэры. У нас у Горадні трохпакаёвая кватэра ў крэдыт. Калі кажуць: «Вільня — свой горад», гэта ўсё роўна чужына. Мы тут госьці, і мы тут часова.

— Сёньня часта можна пачуць: «Зь Беларусі зьяжджаюць самыя лепшыя і актыўныя. Хто застанецца мяняць краіну?». Што вы пра гэта думаеце?

— У мяне быў просты выбар — быць у СІЗА, дзеці былі б у прытулку, пакуль бы іх родныя не забралі. Я ня ведаю, ці змагла б я зь СІЗА зрабіць тое, што я цяпер раблю для госьпісу. Цяпер пра яго пішуць сусьветныя мэдыя. Днямі міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясьціла кароткатэрміновую акцыю для дзіцячага госьпісу. Мы працуем над сьпісам людзей, якія ціснуць на госьпіс, каб унесьці яго на разгляд на пашырэньне санкцыйнага сьпісу неўязных у Эўразьвяз.

Мае дзеці мяне вельмі стрымліваюць. Калі б іх у мяне не было, я б зрабіла нашмат больш, чым я зрабіла. Мне заўжды казалі, прыкладам, з КДБ: «Падумайце пра сваіх дзяцей». Я заўжды больш часу прысьвячала госьпісу, чым сваім дзецям.

Прыходзіць час, калі разумееш, што ты на надрыве, і мацярынскае ў нейкі момант перамагло. Выбіраючы паміж любоўю да Беларусі і любоўю да сваіх дзяцей, я выбрала сваіх дзяцей. Або, можа, мяне прымусілі выбраць (Вольга пачынае плакаць). Я ня ведаю, ці правільна я зрабіла. Для мяне гэта вельмі цяжкі выбар.

— Як дзеці перажываюць пераезд?

— Мы ад іх нічога ня ўтойваем, адкрыта абмяркоўваем. Яны ведаюць, што прэзыдэнт, які цяпер на чале краіны, нелегітымны. Але мы ніколі не гаварылі без павагі пра Лукашэнку або яшчэ пра некага. Нядаўна я забірала Радаславу са школы, і яна ў мяне запыталася: «А што, Ціханоўскі дагэтуль у турме?»

Для іх, вядома, гэта вялікі стрэс, бо зусім іншая сыстэма школы, іншая экасыстэма, побыт. Мы ўсе перажываем стрэc. У нас ніколі не было ў галаве, што мы можам некуды паехаць.

— Вы калі-небудзь казалі «Я ніколі не пакіну Беларусь»?

— Так, я так казала. Я прывыкла, што як я кажу, так я раблю. Таму гэта мяне вельмі моцна грызе, што я перад сабой слова не стрымала і перад іншымі. Я была вымушаная зрабіць інакш.

— Удакладню, дзеці ходзяць у расейскамоўную школу?

— Не, у беларускамоўную гімназію. Калі мы выбіралі, што рабіць, для мяне было галоўным, што тут хоць нейкае беларускае асяродзьдзе застанецца.

«Колькі я праплакала за апошні месяц, я ня плакала за ўсё сваё жыцьцё»

— Па чым вы сумуеце найбольш?

— Па нядзельных маршах сумую (Вольга зноў плача). Мне казалі, што гэта небясьпечна, што дырэктарка госьпісу не павінна там быць. Я думаю, што кожны чалавек павінен пабыць на вуліцы ў нядзелю, пабачыць той дух, зь якім людзі ідуць. Калі ты гэта скурай адчуваеш, гэта дае табе годнасьць звацца беларусам. Гэтага мне вельмі не хапае (плача). Што мне зрабіць, каб наблізіць гэта?

— Хацелася запытацца, ці плакалі вы ўвогуле за апошнія паўгода. Але толькі за апошнія паўгадзіны вы расплакаліся некалькі разоў.

— Столькі, колькі я праплакала за апошні месяц, я ня плакала за ўсё сваё жыцьцё. У мяне было вельмі шмат выпрабаваньняў. Мне сустракаліся людзі, якая здраджвалі мне вельмі жорстка; я бачыла, як дзеці паміраюць. Мне здавалася, што я ўсё ў жыцьці бачыла. І нават гэты ІЧУ і тое, што там міліцыя рабіла, тыя словы, што мне казалі міліцыянты на маршах… Але я ніколі ня плакала.

Кіно ідзе, усе плачуць, а я ня плачу. На пахаваньні людзей ня плакала. Муж казаў, калі была праверка і я была на надрыве: «Можа, табе паплакаць?» А я адказвала: «Можа, я ня ўмею плакаць?»

10 жніўня ў нашай супрацоўніцы забралі сына. Я езьдзіла пад РАУС, пагаварыла зь міліцыянтамі і была вельмі злая. Адтуль паехала дадому. На коле тытунёвай фабрыкі я спыніла машыну каля ДАІ, бо немагчыма было праехаць. Сказала: «Людзі, што вы робіце?». Я пачала плакаць перад гэтым супрацоўнікам ДАІ: «Вы людзі ці вы нелюдзі?». І больш я ня плакала.

Я зразумела, што нешта трэба рабіць. Мы аб’ядналіся зь іншымі людзьмі і пачалі Раду народнага даверу. Тады было дзіўнае адчуваньне: ты баісься, але ня можаш не рабіць.

— Па чым вы плачаце, акрамя маршаў?

— Я вельмі па родных сумую, па супрацоўніках, па дзецях хворых, па бацьках, па госьпісе.

— Але ж вы некалькі разоў хацелі пакінуць пасаду дырэктара?

— Я не хацела пакінуць пасаду. Калі былі канфрантацыі з уладай, я ім прапанавала: у нас не атрымліваецца працаваць разам, дык пастаўце чалавека, які будзе кіраваць госьпісам, і арганізацыя будзе далей працаваць на карысьць людзям.

Яны днямі пальцам з гарвыканкаму прывялі ў паліятыўны цэнтар новага дырэктара, не зважаючы на законы і маральныя якасьці. Гэтаму чалавеку больш за 60 гадоў. Яна думае, што сядзе ў крэсла, скажа: «Я ваш новы дырэктар» — і людзі прымуць яе? 18 чальцоў арганізацыі мяне выбралі. Здымаць мяне могуць толькі яны.

«Хай Гой мне даруе, ён аказаўся баязьліўцам»

— Пасьля выбараў вы спрабавалі стварыць Раду народнага даверу, якая б уключыла прадстаўнікоў народу і чыноўнікаў. Што пайшло ня так?

— У нас ішло ўсё добра і дынамічна. У суботу ішлі мітынгі. Пачуцьцё свабоды было ў горадзе. Гэта як ты сядзеў у клетцы і цябе выпусьцілі палятаць. Я ніколі ў клетку зноў ня сяду. Я адчула, што такое свабода і якія беларусы. Я ніколі не пагаджуся на іншае.

Сяргей мадэруе сустрэчу на плошчы Леніна ў Горадні

Гэта была мая ідэя — запрасіць на сцэну дэпутатаў. Мой муж Сяргей быў мадэратарам той сустрэчы. Гэта ён Жуку (Ігар Жук — старшыня абласнога савету дэпутатаў. — РС) сказаў: «Тут мадэратар я, і тут мае правілы». Яны пакрыўджаныя асабіста. Я разумею.

— Вы ня думаеце, што дэпутатаў тады зацкавалі, ім крычалі «фу»?

— Ім крычалі «фу», бо яны на простыя пытаньні адказвалі адарвана ад жыцьця. У людзей былі канкрэтныя пытаньні. Трэба ўмець адказваць шчыра на нязручныя пытаньні. А казаць «Я хачу, каб дзіцячы сьмех гучаў на гэтай плошчы» — гэта зьдзек. Іх цкавалі не таму, што нязручныя пытаньні, а таму, што яны за ўсё сваё жыцьцё не навучыліся разумець, хто такія беларусы і чаго хоча беларускі народ. Сёньня гэта адбываецца таму, што войска чыноўнікаў думае пра сваю машну і пра машну сваіх дзяцей.

На спэктаклі артыстаў, якіх звольнілі з горадзенскага драмтэатру

— Потым была сустрэча групы актывістаў з чыноўнікамі ў гарвыканкаме. Чаму тады ня выйшла дыялёгу?

— Бо чыноўнікі прызвычаіліся «ўключаць калыханку», а не вырашаць канкрэтныя пытаньні. Яны могуць на тры аркушы напісаць адказ, і там ня будзе адказу на маё пытаньне з трох радкоў. Як можна дамовіцца? Пры Захаранку міліцыя была героямі. А пры міністру Караеву міліцыю называюць «карнікамі». Прафэсія чыноўніка і міліцыянта ўтаптаная ніжэй за плінтус. Былі памылкі з абодвух бакоў. Мы таксама не маглі спакойна сказаць, што павінен быць рэглямэнт, таймінг.

— Горадню ўжо называлі тады першым вольным горадам. Гой амаль перайшоў на бок народу…

— Так, гэта было відаць. Ён добры кіраўнік, умее вырашаць гаспадарчыя пытаньні. Але, хай ён мне даруе, ён аказаўся баязьліўцам. Калі б ён тады зрабіў гэты апошні крок, ён бы сёньня быў героем. Нам таксама тады не хапіла ўменьняў, каб пераканаць яго. Сёньня не было б столькі пабітых, прыніжаных і забітых. Калі бы Горадня стала першым вольным горадам, за ёй пацягнуліся б іншыя гарады. Гэта было магчыма.

Мечыслаў Гой выйшаў да людзей

— Вы сказалі, што сумуеце па маршах у Горадні, але ўжо больш як месяц іх няма. Што, на вашую думку, цяпер могуць рабіць рэгіёны?

— Я б найперш казала людзям, каб яны сябе бераглі, былі асьцярожнымі; былі сьмелымі; каб яны выбіралі сацыяльна важныя напрамкі і імі апекаваліся; каб стваралі суполкі; каб больш глядзелі на нашую культуру, мову, на нашых выдатных дзеячоў. Калі немагчыма зьбірацца ў цэнтры гораду, можна рабіць прадукты праз інтэрнэт.

Я б ім параіла адукоўваць сваіх дзяцей: расказваць, адкуль пайшла беларуская дзяржава, бел-чырвона-белы сьцяг, што такое «Пагоня». Больш чытаць па-беларуску дзецям, глядзець беларускае кіно. Пераводзіць дзяцей на навучаньне па-беларуску. Мае дзеці ў Горадні вучыліся па-беларуску з 1 верасьня, я проста напісала заяву. Людзям, які пабылі ў ІЧУ, — напісаць скаргу на ўмовы ўтрыманьня. Я такую скаргу напісала.

Пісаць лісты палітвязьням. Гэта вельмі важна, і гэта тое, што кожны можа зрабіць.

Гэта ўсё павінна прывесьці не да зьмены ўлады, а людзі павінны ўсьвядоміць, што мы беларусы. Мы маем свой сьцяг, герб, мову і сваю ідэалёгію. Мы павінны ўсьвядоміць сваю ідэнтычнасьць. Калі мы гэта ўсьвядомім, ніводная ўлада ня здолее ўтрымацца. Людзі, якія зразумеюць, ніколі ня змогуць падпарадкоўвацца гэтай уладзе.

— Як так атрымалася, што беларусы заўжды лічыліся спакойнымі, пасіўнымі, нават забітымі людзьмі, а раптам сталі неймавернымі. Вы як псыхоляг можаце гэта патлумачыць?

— Калі чалавеку кожны дзень 26 гадоў у навінах расказваюць, што ўсе вінаватыя, усе дэбілы, толькі адзін разумны, людзі ад гэтага нэгатыву стамляюцца і адыходзяць. Яны больш ня вераць ні ў добрае, ні ў благое. Толькі не чапайце мяне, у мяне вёска, агарод, у Польшчу «на закупы» зьезьдзіць.

У 2020 годзе прыходзіць Марыя Калесьнікава і кажа: «Беларусы, вы неймаверныя, вы супэрнацыя, вы павінны дзяўбці, дзяўбці, дзяўбці». Прыходзіць адна жанчына, якая на кантрасьце паказвае, што беларусы могуць зьмяніць. «У вас ёсьць моц, ёсьць дух, ёсьць Беларусь, якая дрэмле ў кожным». Беларусы паверылі, што яны сапраўды неймаверныя. Гэта настолькі легла ў душу людзям. Яны будуць гэта памятаць, колькі будуць жыць.

— Што добрага адбылося зь беларусамі за гэты час?

— Першае: беларусы ўсьвядомілі, што наш сьцяг бел-чырвона-белы, а наш герб — «Пагоня». Другое: беларусы пачалі сьпяваць беларускія песьні і размаўляць па-беларуску. Трэцяе: такой салідарнасьці не было ў сьвеце, таму мы вельмі шчасьлівыя.

«Каліноўскі — ідэал, на якога я раўняюся»

— Чаму вы вырашылі ствараць госьпіс?

— Я веру, што Бог дае ў галаву, што табе трэба зрабіць, і ты гэта робіш, ня ведаючы чаму. Прыкладам, мне прыйшла ў галаву думка, што трэба распрацоўваць праграму для паўналетніх цяжка хворых людзей. Я так не хачу гэтага рабіць, бо разумею, што зноў будзе супрацьстаяньне. Але ты сядаеш і за 2—3 дні складаеш усю праграму, у цябе ўсе пазлы складаюцца. Ты так ня хочаш гэтага, але робіш.

Я так не хацела ісьці подпісы зьбіраць. Думала, ня буду падстаўляць ні сябе, ні госьпіс. Але калі ўбачыла, што вылучаецца Бабарыка, ня ведаю як, але націснула на гэтую анкету і пайшла зьбіраць подпісы. «Незалежныя назіральнікі». Думаю — не, я нічога ў гэтым не разумею. За тры дні да 9 жніўня я пайшла назіральніцай. Потым я думала: «Ня буду лезьці ў гэтую Раду народнага даверу, так ня хочацца». А яно само атрымліваецца.

Мяне так бацькі прывучылі, што калі ты нешта робіш, ты мусіш рабіць гэта якасна; і добра, калі ты робіш гэта зь першага разу.

— Сёньня некаторыя называюць Божым цудам тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі. Як верніца як вы да гэтага ставіцеся?

— Я называю Божым цудам тое, што летась знайшлі парэшткі Каліноўскага. «Раскапалі Каліноўскага — і панеслася». У мяне вельмі мала ідэалаў. Каліноўскі — ідэал, на якога я раўняюся. Гэта чалавек, які паміж сабой і Беларусьсю выбраў Беларусь, які паказаў ідэю незалежнасьці, беларускай ідэнтычнасьці. Другі такі чалавек для мяне — Ларыса Геніюш. Калі мы выходзілі з дому, я сказала: «Пачакайце» і ўзяла ў Вільню ейныя «Лісты з Зэльвы».

— Кажуць, што з вамі няпроста працаваць. Ці ведаеце вы пра гэта?

— Я згодная, з любым прафэсіяналам няпроста працаваць. Мы адкрыта можам сказаць у калектыве адно аднаму ўсё, што думаем, — адразу, ня носім у сабе.

— Вас ня раз правяралі ў госьпісе. Калі за 13 гадоў вы перажывалі самы цяжкі пэрыяд?

— У першую хвалю каранавірусу людзі шылі маскі, халаты, але прыйшлі з паліклінікі і сказалі: «Вымятайцеся, нам гэта ня трэба». Яны так пакрыўдзілі людзей! Я прыехала, а людзі сядзяць і не разумеюць, што адбываецца. Мне тады было вельмі цяжка. Я падумала, што нешта мы можам зрабіць у гэтай сытуацыі (тады горад выдзеліў будынак пад майстэрню. — РС).

— Вы не баіцеся, што госьпіс цяпер могуць закрыць?

— Гэта будзе яшчэ адзін цьвік яму ў труну. Калі б я трымалася за пасаду, то не. Калі б там былі грошы… Бяз працы я не застануся. Яны зрабілі сабе ў Горадзенскай вобласьці галоўнага ворага, рэвалюцыйнага. Мы вытрываем. Мы робім гэта не для сябе, а для дзяцей.

— Колькі атрымлівае дырэктарка госьпісу?

— 680 рублёў.

— Вас ведаюць як прынцыповую кіраўніцу. А дома вы іншы чалавек, як жонка і маці?

— Чалавек, шчыры перад сабой і людзьмі, аднолькавы і дома, і на працы. Я магу дазволіць сабе сказаць чалавеку ўсё, што я думаю. Я гэта зраблю і дома, і на працы, і сябрам, і сваякам.

— Атрымліваецца, вы ў сям’і галоўная?

— Я і ў госьпісе не галоўны чалавек. Галоўныя — спэцыялісты, якія працуюць зь дзецьмі. Я таксама крыху працую зь дзецьмі. Толькі юрыдычная адказнасьць на мне. Дома я нікім не камандую. Тут нядаўна прывезьлі прадукты. Дзеці іх разьбіраюць, і Міхал кажа: «Мама, мы не спраўляемся. Патрэбен твой мэнэджарскі розум». Я кажу: «Не-не, самі, самі». Я прыхільніца таго, што людзям ня трэба перашкаджаць, ім трэба дазваляць праяўляць сябе перад сабой. Калі трэба прысьпешыць працу, гэта да мяне.

«Цана, якую я заплаціла за госьпіс, — мой першы шлюб»

— Калі б у вашых дзяцей запыталіся, якая ў іх мама, што б яны сказалі?

— Што я надзейны чалавек. Я людзям ня здраджваю. Мне здраджвалі ў жыцьці. Мая наіўнасьць мяне часам падводзіць. Пра мяне думаюць, што я жорсткі чалавек. Я ня жорсткая, я просталінейная. Я вельмі цаню людзей, якія ўмеюць сказаць у вочы… Міхал, што б ты сказаў на інтэрвію, якая ў цябе мама? (Вольга пытаецца ў сына. — РС). Кажа, што яму за інтэрвію не даплочваюць.

— Вы сказалі, што калі б вас пасадзілі ў СІЗА, то дзяцей забралі б у прытулак. Вы можаце патлумачыць, чаму яны не засталіся б з вашым мужам Сяргеем?

— Цана, якую я заплаціла, каб у нас быў госьпіс у горадзе, гэта мае стасункі з маім першым мужам. Я ніколі гэтага не казала. Я вельмі шмат часу праводзіла на працы, у службовых выправах. Ня кожнаму гэта прыйдзецца даспадобы. Мне трэба было выбіраць, і я выбрала ня мужа, а госьпіс.

Сяргей — мой другі муж. Гэта чалавек, які зразумеў мяне і прыняў такой, якая я ёсьць. Мы разам каля 5 гадоў. Калі ў Сяргея запытацца, колькі разоў я прыйшла дахаты а 7-й вечара на вячэру, то вельмі-вельмі мала. Госьпіс — тое, што мне цікава; гэта ня праца, гэта маё жыцьцё. Мне цікава ствараць сыстэму на карысьць людзям. У пэўныя пэрыяды Сяргей выконвае значна больш бацькоўскіх абавязкаў, чым я.

— Калі вы так шмат на працы, то хто дома гаспадыня, хто ў вас гатуе?

— Гатуе ў нас сын апошнія гады два. Я прыйшла сёньня з працы, а Міхал пасмажыў мяса, тушыць бульбу. Вельмі добра гатуе Сяргей. Яны абодва атрымліваюць асалоду ад гатаваньня, а я — не. Мяса Міхал гатуе ўжо лепш за мяне. Але ніхто дома не гатуе лепшыя за мае супы. На Каляды булкі таксама я пакуль пяку, у прабабулінай печы. Я ўмею печ распальваць, я вясковы чалавек. Я і карову ўмею даіць. (Вольга родам з Ваўкавыску, але шмат часу ў дзяцінстве праводзіла ў вёсцы пад Ваўкавыскам). Мы цяпер аднаўляем прабабкі дом. Мая любоў да беларусаў, да працы — ад вёскі.

— Ці можаце вы расказаць пра сваіх бацькоў і што каштоўнае яны вам перадалі?

— Мае прадзеды былі заможнымі людзьмі, іх раскулачылі. У сям’і ў нас усе дзяды з вышэйшай адукацыяй. Мая бабуля працавала галоўным бухгальтарам у сельсавеце. Дзядзька быў старшынём калгасу. Мой бацька працуе інжынэрам на чыгунцы, больш за 5 гадоў быў найлепшым рацыяналізатарам у краіне. Ён навучыў, што, калі ты не пасьпяваеш нешта зрабіць, то бярэш працу дадому, каб не падводзіць людзей.

Мама доўгі час працавала ў Міністэрстве фінансаў, кантрольна-рэвізійным упраўленьні. Яна, калі купляла капусту, зьбірала чэкі, каб не абвінавацілі, што гэта хабар. У мяне вельмі сумленныя бацькі. Яны мяне гэтаму навучылі. І таксама адказнасьці. Яны працавалі на пасадах, дзе ёсьць вялікая адказнасьць. Тата мяне навучыў не мітусіцца: «Спакойна, усё разруліцца». Я навучылася ад бацькоў, што невырашальных сытуацый амаль няма. Калі чалавек памёр, гэта павярнуць немагчыма. Усё астатняе магчыма. Самае галоўнае — гэта чалавек.

— Як вы думаеце, калі вы вернецеся?

— Я не адчуваю, што калі вярнуся, то я буду ў бясьпецы. Калі ўсё скончыцца? Я ня веру ў супадзеньні, я веру ў заканамернасьці. Ужо тры разы я чула ад розных бакоў дату 20 сьнежня. Я спадзяюся, можа, на дзень народзінаў? (Вольга нарадзілася 20 сьнежня).

Сёньняшні ціск на госьпіс павінен паказаць людзям, што адбываецца. Тое, што сёньня адбываецца ў дзяржаве, — не пра палітыку. Ты сёньня ня можаш сказаць слова насуперак. Ёсьць людзі, згодныя заплюшчыць вочы і жыць з гэтым. Годных людзей, якія паварочваюцца да пераменаў, недастаткова. Я вярнуся, калі людзі ўсьвядомяць.

Радыё Свабода

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально? Пиши в наш Телеграм

Прислать новость
Читайте еще
В Минске задержали пятерых человек за покушение на теракт, их подозревают в попытке поджога отделения милиции
В Пружанах задержали бывшего директора музея «Пружанскі палацык»
Политзаключенный Михаил Чемурако сбежал с «химии», после того как против него возбудили новое уголовное дело
Служба доставки menu.by начала процесс ликвидации
Политика и общество
В Пружанах задержали бывшего директора музея «Пружанскі палацык»
Основатель Symbal.bу Павел Белоус арестован еще на 13 суток
Политзаключенный Михаил Чемурако сбежал с «химии», после того как против него возбудили новое уголовное дело
Минздрав: За сутки 1312 случаев коронавируса
Служба доставки menu.by начала процесс ликвидации
«Запрет на ввоз ряда товаров». Официальный Минск анонсировал ответ на западные санкции
«Тут своим сделали настоящий концлагерь, всех приличных людей в него поместили и издеваются». Первое интервью Светланы Купреевой после выхода на свободу
Обо всём понемногу
Два бегемота из бельгийского зоопарка подхватили ковид. Их поместили на карантин
Сегодня у католиков — Святой Николай. Начинаются рождественские празднования
В Германии самолет сел на мост — и попал в ДТП
Айтишники, директора, пилоты и… деревенский инженер? Посмотрите, кому предлагают самые высокие зарплаты в Беларуси
«Давайте бесплатно, что вы мне сделаете?» Белорусские клинеры поделились дикими историями о своих клиентах
Рецепт на выходные: французское рождественское печенье «Сабле»
В Беларуси назвали птицу 2022 года. Посмотрите, какая она необычная
Спорт
27-летнего игрока белорусской высшей лиги пожизненно отстранили от футбола
Организаторы «Дакара» исключили команду «МАЗ-СПОРТавто» из числа участников
Глава Федерации футбола Базанов изложил свою версию инцидента в Чехии
Лионель Месси получил седьмой «Золотой мяч». Это рекорд
Председателю АБФФ Базанову и его жене аннулировали шенгенские визы
Из-за омикрон-штамма отменяют крупные спортивные соревнования
Россия — Польша, Шотландия — Украина: определилась сеть стыковых матчей ЧМ по футболу
Происшествия
В Минске задержали банду, которая обложила данью телефонных мошенников
В Гомеле снегоуборочный МАЗ снес забор
Спасатель на руках вынес косулю, которая провалилась под лед в Браславском районе
Могилевчанин выбил незнакомцу зубы, так как тот плохо спел в караоке-баре

В Волковыске две девочки выпили водку и попали в реанимацию
Госпогранкомитет Беларуси заявил, что украинские пилоты нарушили границу, и показал видео. Украина опровергает
Могилевчанина отправят в психиатрическую больницу за коктейль Молотова

В Наровлянском районе двое детей отравились таблетками
Под Солигорском столкнулись легковой автомобиль и рейсовый автобус, двух человек пришлось деблокировать
Полезная инфа
В середине недели может похолодать до минус 18°С
В выходные похолодает до минус 10
В первый день зимы — снег и гололедица
В Минске пониженное атмосферное давление
Здоровье
Доктор Соловей рассказал, как отличить грипп от коронавируса
«На самом деле нет денег». В Витебске люди сдают кровь в долг
Эпидемиолог: Омикрон-штамм может стать выходом из пандемии
«Приедешь в Москву, и тебя со «Спутником» посадят на карантин». Почему Россия не признает свою же вакцину?
Беларуская мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Павел Северинец призвал священников вести богослужения по-белорусски. Хотя бы раз в неделю
Создается база для распознавания белорусской речи — присоединиться может каждый

Что значит kumbaya moment, о котором упомянул Байден?
Марк — Марык, Аліса — Аля: ищем белорусские формы популярных детских имен
Авто
В Минске 9-балльные пробки
Белорусские автодилеры отказываются продавать машины россиянам
Белстат рассказал, какие марки машин наиболее популярны среди белорусов
Пригнать из Европы «неубитую» машину. Какие варианты и что с ценами
Экономика
«Верховный суд изыскал средства и возможность». В Минске на ремонт суда потратили 4,3 млн долларов
В Беларуси с июля 2022 года будет введен налог на добавленную стоимость для интернет-торговли
Замглавы администрации Лукашенко сказал, сколько миллионов долларов может потерять Беларусь на экспорте из-за санкций
Источники: Власти готовятся к отражению в отчетах фиктивных прибылей в «новом инвестиционном цикле»
Мнения
«Ведет себя так, будто по-прежнему сотни тысяч белорусов стоят у него под окнами». Кац проанализировал последние интервью Лукашенко
Кузнецов о словах Макея: Понятие «государственность» без законности — это пустой звук
Дарья Домрачева: Любое государство в своей истории проходит через сложные времена
Егор Лебедок: Заявление Лукашенко насчет размещения у нас ядерного оружия как минимум запоздалое
История
Бывший дипломат рассказал о роли МИД Беларуси в перезахоронении в Вильнюсе останков Калиновского и его повстанцев 
Адреса редакции и любимое кафе Купалы. Гид по виленским местам «Нашай Нівы». Много ФОТО
«Несколько недель читала в архивах КГБ его досье». Интервью с внучкой Антона Луцкевича
«А вы почему не на работе?» Как в советские времена преследовали тунеядцев и откуда пошло слово «борзый»
Деньги для «Нашай Нівы». За счет чего существовала легендарная «газета з рысункамі» в начале ХХ века?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Что объединяет Фрациска Скорину с Джоном Уиклифом и Яном Гусом?
Культура
10 лучших книг 2021 года — выбор редакторов Wall Street Journal
Побит рекорд Netflix: самым популярным фильмом за всю историю платформы стало «Красное уведомление»
«Наши крики, что это фашизм, что будет плохо, никто не слушал». Интервью с лауреатом премии Гедройца, писательницей Светланой Курс
Фильм недели: «Дом Gucci». Новая амбициозная лента Ридли Скотта с гангстерами, мафиози и убийствами
Что интересного произошло в белорусской музыке за осень?
«Будет смешно и горько»: «Купаловцы» презентуют завтра новый спектакль. В главных ролях — Манаев, Белохвостик, Гарцуева
Рэпер Оксимирон выпустил первый за шесть лет альбом, и в одном из треков упомянул Лукашенко
Наука и технологии
Перепись населения в Украине пройдет при помощи Apple. Это будет первая перепись за последние 22 года
Как космические спутники размером с коробку из-под обуви меняют мир
В Индонезии придумали, как использовать кофейную гущу в аккумуляторах для электромобилей
Избежать Армагеддона. Впервые человечество направит космический зонд для столкновения с астероидом, чтобы изменить его траекторию
В Амстердаме тестируют лодки-роботы: они будут перевозить людей и собирать мусор
Легендарный плеер нулевых Winamp готовится к возрождению
Новое слово в передвижении по воде. Возможно, через несколько лет будем таким же образом добираться на работу по Неману или Припяти
Любовь и секс
Бородатый анекдот от «Кокобая» против «вагинного маркетинга»: скандал вокруг рекламы женской клиники
«Можно вон ту девушку в очках?» На присяге в Печах парень сделал предложение своей любимой
Самыми сексуальными в мире сейчас считаются мужчины 50+
Почему в голливудском кино все меньше секса?
Бразильянка женилась сама на себе — и развелась через два с половиной месяца
Белорусский поэт ищет жену через фейсбук: «Предпочтение отдается полешучкам и женщинам с длинными волосами»
«Никто из мужчин не понимает двусмысленности». Как выйти замуж за айтишника и не развестись
В мире
Омикрон-штамм добрался до России
На предвыборном митинге ультраправого кандидата в президенты Франции произошла драка. Пострадал и сам политик ВИДЕО
Папа Римский Франциск — о мигрантах: Давайте остановим кораблекрушение цивилизации
Госсекретарь США: В случае нападения России на Украину будут серьезные последствия
Экс-главу Мьянмы Аун Сан Су Чжи приговорили к четырем годам тюрьмы по первому из обвинений
Клад на Монблане. Альпинист получит половину найденных восемь лет назад драгоценных камней
Путин заявил, что не надо политизировать ситуацию на границе Беларуси и ЕС
Главное
В Пружанах задержали бывшего директора музея «Пружанскі палацык»
Политзаключенный Михаил Чемурако сбежал с «химии», после того как против него возбудили новое уголовное дело
«Верховный суд изыскал средства и возможность». В Минске на ремонт суда потратили 4,3 млн долларов
Служба доставки menu.by начала процесс ликвидации
Основатель Symbal.bу Павел Белоус арестован еще на 13 суток
«Запрет на ввоз ряда товаров». Официальный Минск анонсировал ответ на западные санкции
«Тут своим сделали настоящий концлагерь, всех приличных людей в него поместили и издеваются». Первое интервью Светланы Купреевой после выхода на свободу
Обо всем понемногу
Суд над Эдуардом Пальчисом сделали закрытым
В Минске задержали банду, которая обложила данью телефонных мошенников
«Ведет себя так, будто по-прежнему сотни тысяч белорусов стоят у него под окнами». Кац проанализировал последние интервью Лукашенко
Два бегемота из бельгийского зоопарка подхватили ковид. Их поместили на карантин
Фото / Видео
«В Украину мама проводила как на войну в Чечню». Денис Дудинский о жизни и работе в Киеве, отношениях с родителями и про пропагандистов
Источники: Власти готовятся к отражению в отчетах фиктивных прибылей в «новом инвестиционном цикле»
Опрос
Анекдоты
Анекдот. Как будет называться белорусский «Моссад»
Анекдот. А оказалось, что не мы…
Анекдот. «Всем папицот» и «всем папитнацать»
Самое читаемое
Bild: План-максимум Кремля — захватить две трети Украины, включая Киев
Доктор Соловей рассказал, как отличить грипп от коронавируса
Отгадайте, что на этих фото торжественно открывают белорусские чиновники — тест
«Списки спускает КГБ». Читатели со всей страны сообщают о новых «политических» увольнениях
«Наши крики, что это фашизм, что будет плохо, никто не слушал». Интервью с лауреатом премии Гедройца, писательницей Светланой Курс
Популярное в соцсетях
«Если бы открутить время, я бы начала высказываться раньше». Александра Герасименя — о муже, скандале с Базановым и поздравлениях от Лукашенко
«Приедешь в Москву, и тебя со «Спутником» посадят на карантин». Почему Россия не признает свою же вакцину?
Доктор Соловей рассказал, как отличить грипп от коронавируса
«В Украину мама проводила как на войну в Чечню». Денис Дудинский о жизни и работе в Киеве, отношениях с родителями и про пропагандистов
«Списки спускает КГБ». Читатели со всей страны сообщают о новых «политических» увольнениях
Горячие темы
«Приедешь в Москву, и тебя со «Спутником» посадят на карантин». Почему Россия не признает свою же вакцину?
«В прошлом году платили 150 рублей, а сейчас — 360, да еще и очередь». Лес дает рекордную прибыль, а простые белорусы не могут купить себе дрова
«Вопрос Крыма оставался козырной картой. Лукашенко выложил ее, чтобы заплатить Путину за важную услугу». Политолог о скрытых смыслах громкого заявления
«Хранение с целью распространения». За подписку на экстремистские каналы начали судить?
Что будет делать Беларусь в случае войны между Россией и Украиной? Разбираемся
Большинство мигрантов хотят убежища в Германии. А сколько белорусов, пострадавших от репрессий, смогли его получить?
В Украине обвалился рейтинг президента. Означает ли это конец эры Зеленского?
«Некоторые говорили, что продали всё и эти деньги у них здесь отобрали». Учительница английского языка из Лиды рассказала, что увидела в «Брузгах»
«Срочно надо найти пострадавших милиционеров». В интернет слили разговор человека с голосом, похожим на голос Караева
PDF версия
Календарь
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Мы благодарим
Прислать новость Поддержать НН
Версия для смартфонов
Новости Экономика Общество Обо всём Культура Наши партнёры
  • Власть
  • Выборы-2020
  • Экономика
  • Финансы
  • Общество
  • Происшествия
  • В мире
  • Спорт
  • Авто
  • Мнения
  • От редакции
  • Архив
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тесты
  • Белдизайн с rOtring
  • Магия технологий
  • Здоровье
  • Мода
  • Еда
  • Интернет и СМИ
  • Веселые картинки
  • Наука и технологии
  • Дом
  • Погода
  • На правах рекламы
  • Любовь и секс
  • Конкурс селфи
  • Полезная инфа
  • Красивое
  • Белорусские нулевые
  • История
  • Афиша
  • Музыка
  • Беларуская мова
  • Архитектура
  • Кино
  • Литература
  • Культура. Разное
  • Белорусы за рубежом
  • Театр
  • Wearebettors.com
Контакты
© Все права защищены. Использование платных материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных русскоязычных версий материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных белорусскоязычных версий материалов разрешено при условии наличия активной гиперссылки на Nashaniva.com в первом абзаце.
Дизайн сайта — арт-студия PRAS
Наверх