Еўрасаюз запрасіў Расію ўзяць удзел у праграме «Усходняе партнёрства». Пра гэта паведаміў кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу на саміце ЕС — Расія ў Хабараўску 22 траўня, перадае агенцтва Франс Прэс.

У сваю чаргу прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў сказаў, што Расія не жадае, каб «Усходняе партнёрства ператварылася ў партнёрства супраць Расіі». «Некаторыя моманты нас насцярожваюць», — зазначыў Мядзведзеў. Паводле яго слоў, гаворка ідзе не пра кіраўніцтва Еўрасаюза, пра «іншыя дзяржавы», якія ўспрымаюць новую палітыку як «сяброўства супраць Расіі».

«Мы паспрабавалі запэўніць прэзідэнта Мядзведзева, што ідэалогія Усходняга партнёрства — дзеля чагосьці пазітыўнага, і што гэтае партнёрства не супраць кагосьці і тым больш не супраць Расіі», — заявіў не прэс‑канферэнцыі паводле вынікаў саміта прэзідэнт Чэхіі, якая старшынствуе ў ЕС, Вацлаў Клаус, паведамляе РІА Новости.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0