pixabay.com

pixabay.com

Першая краіна ў Еўропе — Чэхія — аслабіла ўведзеныя з-за каранавіруса абмежаванні. Пра гэта паведамляе Reuters.

Узровень пагрозы эпідэміялагічнай сітуацыі панізілі да трэцяга з пятага. З 3 снежня музеі, мастацкія галерэі, рэстараны, кафэ, крамы і прадпрыемствы камерцыйных паслуг аднаўляюць працу. Улады таксама дазволілі праводзіць грамадскія мерапрыемствы з удзелам да 50 чалавек на вуліцах і да 10 чалавек у памяшканнях.

З чацвярга таксама адменяць забарону на перамяшчэнне, якая дзейнічала з 23:00 да 05:00.

Мяркуецца, што ўлады вырашылі аслабіць абмежаванні не толькі з-за паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі, але і напярэдадні Калядаў і Новага года. Магчыма, грамадзянам хацелі забяспечыць камфортную абстаноўку на святах.

У Чэхіі 533 тысячы заражаных каранавірусам. 8,5 тысячы чалавек загінулі ад ускладненняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0