5 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е без істотных ападкаў, паведамляе Белгідрамет. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёва-ўсходні, парывісты, месцамі моцны, парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём -1..+4°C, на паўднёвым захадзе +5..+8°C.

У Мінску без істотных ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, парывісты. Тэмпература паветра раніцай 0..+1°C, днём 0..+2°C, увечары 0..+1°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0