Мінская кавярня O'Petit зачыняецца на нявызначаны тэрмін. Установа стала шырока вядома пасля таго, як 6 верасня падчас акцыі пратэсту сілавікі пабілі іх шкляныя дзверы, піша Тut.by.

«З вялікім шкадаваннем паведамляем, што заўтра наш апошні працоўны дзень. Мы вымушаныя зачыніцца на нявызначаны тэрмін», — паведамілі ў Instagram установы 4 снежня.

Нагадаем, кавярня O'Рetit на праспекце Пераможцаў, 3, не працавала 26 кастрычніка. Пасля гэтага ва ўстанову з праверкамі прыйшла санстанцыя, пасля чаго кавярня часова зачыніліся, следам нанесла візіт МНС. 12 лістапада стала вядома, што па рашэнні ведамства кавярня была аштрафаваная больш чым на шэсць тысяч рублёў. Гэта не першы падобны выпадак у сталіцы.

У O'Рetit 6 верасня спрабавалі схавацца ўдзельнікі акцыі пратэсту, супрацоўнікі ГУБАЗіК разбілі ўваходныя дзверы кавярні і затрымалі мітынгоўцаў. Пасля інцыдэнту мінчукі прыйшлі падтрымаць установу: чарга ў кавярню стаяла некалькі дзён запар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0