Экс-міністр унутраных спраў Юрый Караеў у эфіры СТБ выказаўся пра гібель Рамана Бандарэнкі.

«Я думаю, пра гэты выпадак ужо шмат расказана, і адзінае годнае рэагаванне — менш шуму вакол гэтага, не рабіць на гэтым ніякім бакам ніякіх спекуляцый. Галоўным тут з'яўляецца спачын душы чалавека. Нейкі бок цяпер вакол гэтага праяўляць і зноў раздзімаць іскры не варта нікому», — сказаў Караеў.

Нагадаем, Раман Бандарэнка памёр у чацвер 12 лістапада ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Яму быў 31 год. За дзень да гэтага Рамана затрымалі на «плошчы Перамен». Хуткая забрала маладога чалавека з Цэнтральнага РУУСа ў цяжкім стане. Ён упаў у кому і не выйшаў з яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0