Міліцыя затрымала 11 жніўня 25-гадовага мясцовага жыхара, які захоўваў і перавозіў у багажніку аўтамабіля «кактэйль Молатава», паведамляе Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Мужчыну абвінавачваюць у вырабе, захоўванні і перавозцы прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч.1 ст.295-3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Супрацоўнікам міліцыі мужчына патлумачыў, што яму трэба было вырашыць шэраг бытавых задач, для чаго і спатрэбіўся падобны прадмет. Пры гэтым мэту яго перавозкі ў транспарце патлумачыць не змог.

Баранавіцкая міжраённая пракуратура накіравала крымінальную справу ў суд. Мужчыну можа пагражаць пазбаўленне волі тэрмінам да двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0