Актыўны цыклон, які ў суботу, 23 мая, павінен быў прынесці ў Беларусь спорныя ападкі з навальніцамі і моцным парывістым ветрам да 15—20 метраў за секунду,

прайшоў па поўначы Украіны, паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Тэмпература паветра склала ад 12 да 18 градусаў цяпла пры прагнозе 9—17. У Мінску слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 16 градусаў пры прагнозе 10—12.

Хуткасць ветру не перавысіла 18 м/с (у Магілёве). Найбольш моцныя ападкі прайшлі на паўночным усходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей (максімум — 18 мм у Віцебску). У Барысаве (Мінская вобласць) выпаў дробны град (2 мм у дыяметры).

У ноч на 23 мая падвор'е адпавядала прагнозу. На большай частцы тэрыторыі прайшлі дажджы. У Стоўбцах (Мінская вобласць) і Клічаве (Магілёўская вобласць) выпаў 21 мм ападкаў (21 літр вады на квадратны метр тэрыторыі), у Мінску — 12 мм. Месячная норма ў маі складае ад 49 мм на паўднёвым усходзе (Брагін) да 72 мм на паўночным захадзе (Навагрудак).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?