Не менш за 433 чалавекі былі затрыманыя ў Беларусі ад мінулага панядзелка да нядзелі па палітычных матывах. Столькі імёнаў ведаюць праваабаронцы.

Такім чынам, агульная лічба затрыманняў за час пратэстаў дасягнула 31 314.

Варта адзначыць, што гэтая лічба далёка не поўная. Затрыманых столькі, што ўлічыць усіх немагчыма. Нават агульная колькасць людзей, арыштаваных па крымінальных справах, пакуль дакладна невядомая, бо іх вельмі шмат.

На гэты момант вядомы 561 чалавек (праўда, гэты спіс па спасылцы таксама не поўны, бо ўвесь час робяцца вядомыя новыя імёны), якія праходзяць па крымінальных артыкулах

— ад Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі да журналістак Кацярыны Барысевіч і Кацярыны Андрэевай і рабочых Жлобінскага металургічнага завода, дзе крымінальную справу завялі за забастоўку.

Агулам вядомых крымінальных спраў больш за 900. Не менш за 320 прадпрыемстваў і бізнэсаў трапілі пад эканамічныя рэпрэсіі за падтрымку пратэстаў.

У Мазыры крымінальна судзілі двух падлеткаў, якія шпурнулі камяні ў аўтазак. Адзін з іх сірата.

У Брэсце пад варту ўзялі 18-гадовага Ціхана Клюкача — таксама крыміналка, за справу аб надпісах на шчытах сістэмы «Рубеж».

У нядзелю, акрамя Мінска, затрымлівалі людзей таксама ў Лагойску (18 чалавек), Брэсце, Хацежыне Мінскага раёна, Гродне, Смалявічах (Віцебскай вобласці), Віцебску, Слоніме.

Чытайце таксама: Калі Расія сапраўды настойвае на вызваленні Бабарыкі, то што гэта азначае

Можна з дакладнасцю сказаць, што гэта самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў.

Для параўнання: калі б у прапорцыі на душу насельніцтва столькі ж людзей затрымалі ў Расіі, гэта склала б 460 000. Калі б ва Украіне ці Польшчы — 125 тысяч.

Чытайце таксама: Хлопец працаваў у КДБ і хадзіў на Маршы. Цяпер яму бясконца даюць суткі — ужо набег 71 дзень на Акрэсціна

Чытайце таксама: «Нацягнулі на дубінку прэзерватыў і спрабавалі засунуць у рот». Мінчук расказаў пра здзекі падчас затрымання 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0