Сёння адбылося пасяджэнне выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта, на якім абмяркоўваліся меры ў дачыненні да НАК Беларусі.

Аляксандру Лукашэнку забаранілі ўдзельнічаць у мерапрыемствах Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Забарона тычыцца і Алімпійскіх гульняў у Токіо, якія пройдуць у 2021 годзе.

Таксама стала вядома, што МАК вырашыў прыняць часовыя меры ў адносінах да НАК Беларусі.

Яны прадугледжваюць:

— выключэнне ўсіх членаў выканаўчага камітэта НАК з мерапрыемстваў МАК, уключаючы Алімпійскія гульні;

— прыпыненне любых выплат НАК за выключэннем выплат, звязаных з падрыхтоўкай беларускіх спартсменаў да Алімпійскіх гульняў у Токіа-2021 і Зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне-2022;

— зварот да міжнародных федэрацый з просьбай забяспечыць, каб усе дапушчаныя да спаборніцтваў беларускія спартсмены маглі ўзяць удзел у кваліфікацыйных спаборніцтвах Алімпійскіх гульняў, якія маюць адбыцца, без якой-небудзь палітычнай дыскрымінацыі;

— прыпыненне любых абмеркаванняў з НАК Беларусі адносна правядзення будучых мерапрыемстваў МАК;

— патрабаванне, каб усе ўдзельнікі Алімпійскага руху выконвалі гэтыя меры ў інтарэсах абароны правоў беларускіх спартсменаў і рэпутацыі Алімпійскага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0