Міжнародны алімпійскі камітэт абвясціў у панядзелак аб санкцыях у дачыненні да НАК Беларусі. У прыватнасці, забарона на ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах МАК, уключаючы Алімпіяду, датычыцца ўсіх членаў выканкама НАК. Sport.tut.by расказвае, хто туды ўваходзіць.

Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка кіруе НАК з 1997 года. У гэтай пасадзе ён змяніў Уладзіміра Рыжанкова — бацьку першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Максіма Рыжанкова.

Віктар Лукашэнка

Віктар Лукашэнка — злева. Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Першы віцэ-прэзідэнт НАК і старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі. У красавіку 2019 года ён стаў в.а на гэтай пасадзе, а з лістапада мінулага года ўступіў на пасаду цалкам.

Дзмітрый Даўгалёнак

Алімпійскі чэмпіён Барселоны-1992 у веславанні на каноэ-двойцы ўжо даўно займае высокія пасады ў беларускім спорце. Зараз ён з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Дзмітрый Баскаў

Фота Станіслава Каршунова, Tut.by

Баскаў — галоўны чалавек у беларускім хакеі. Ён адначасова з'яўляецца кіраўніком федэрацыі хакея, старшынёй назіральнай рады мінскага «Дынама» і трэнерам каманды Лукашэнкі. Грамадскасць і СМІ мяркуюць, што ён, магчыма, удзельнічаў у канфлікце, які потым прывёў да смерці Рамана Бандарэнкі.

Валянцін Баравок

Дырэктар ўстановы «Спартыўны клуб Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі». Спачатку яго кар'ера была звязана з трэнерскай працай у настольным тэнісе, а ў апошнія гады Баравок займаў высокія пасады ў Мінгарвыканкаме.

Аляксандр Пяткевіч

Імя Пяткевіча непарыўна звязана з беларускім настольным тэнісам. Аляксандр Мікалаевіч яшчэ ў 1990-х узначальваў зборную Беларусі (займае гэтую пасаду і цяпер), а з 2000 па 2006-ы ўзначальваў РЦАП па гэтым відзе спорту.

Дзмітрый Піневіч

Фота Мінздароўя

Дзмітрый Леанідавіч з 24 жніўня быў в.а міністра аховы здароўя, а нядаўна быў зацверджаны на гэтай пасадзе. У НАК Піневіч — старшыня медыцынскай і антыдопінгавай камісіі.

Cяргей Рэпкін

Рэктар БДУФК практычна адначасова са сваім прызначэннем увайшоў у выканкам НАК. Да гэтага на працягу васьмі гадоў быў загадчыкам кафедры фізічнай культуры і эканомікі спорту БДЭУ.

Арцём Цуран

Цуран на світанку сваёй кар'еры адказваў за патрыятычнае выхаванне ў БПСМ (цяпер — БРСМ), а затым — за фізкультурна-аздараўленчую працу на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. Пасля гэтага Арцём Цуран пачаў імклівую кар'еру ў Мінгарвыканкаме, дзе цяпер з'яўляецца намеснікам старшыні.

Любоў Чаркашына

Фота Глеба Усовіча

Чаркашына — адна з найлепшых «мастачак» у гісторыі беларускай гімнастыкі: прызёр Алімпіяды, чэмпіянатаў свету і Еўропы, а зараз — старшы трэнер нацыянальнай каманды па мастацкай гімнастыцы.

Алег Шэпель

Ключавая фігура ва ўсім беларускім паралімпійскім руху. Алег Шэпель сам пяць разоў выйграваў золата на Паралімпіядах, а з 2001 года ўзначальвае Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.

Антон Юспа

Намеснік старшыні моладзевага грамадскага аб'яднання «Федэрацыя вулічнага спорту», які на працягу некалькіх гадоў займаў высокія пасады ў Беларускай федэрацыі тэніса.

Санкцыі не закранулі толькі аднаго члена выканкама — чэмпіёнкі свету па парусным спорце Таццяны Драздоўскай.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?