Сёння Аляксандр Лукашэнка ў Стоўбцах пракаментаваў учорашняе рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта аб забароне яму і членам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі наведваць Алімпіяды.

«Трэба нам звярнуцца ў суд. Хай [старшыня МАК Томас] Бах і банда раскажуць, у чым мая віна, што я сваю краіну абараняю?! Удзел у гэтых мерапрыемствах я 25 гадоў не прымаў, перажыву і далей. Але вы што, сабралі ўсе краіны і прынялі рашэнне?? І добра я, навошта дзяцей чапаеце? Няма справядлівасці ў свеце. Калі ты справядлівую палітыку выбудоўваеш — будзеш ворагам».

Міжнародны алімпійскі камітэт абвясціў у панядзелак аб санкцыях у дачыненні да НАК Беларусі. У прыватнасці, забарона на ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах МАК, уключаючы Алімпіяду, датычыцца ўсіх членаў выканкама НАК.

Баскаў, Піневіч, Чаркашына: каго МАК адхіліў ад Алімпійскіх гульняў