Прэсбол

Прэсбол

Кіраўнік дэпартамента судзейства і інспектавання Андрэй Чэпа звольніўся з Беларускай федэрацыі футбола.

Чэпа напісаў заяву паводле ўласнага жадання. Аб сыходзе ён праінфармаваў калег праз рассылку па карпаратыўнай электроннай пошце. Свой ліст ён завяршыў словамі «Жыве Беларусь!»

«Гэта быў вельмі цяжкі крок для мяне, але падрабязна каментаваць яго я пакуль не гатовы. Думаю, што трэба ўзяць паўзу і сабрацца з думкамі», — паведаміў «Нашай Ніве» Андрэй Чэпа.

Ён узначаліў Дэпартамент судзейства ў маі 2019-га года. 

У кастрычніку з Мінспорту была звольненая ягоная дачка Юлія Чэпа, якая заявіла потым, што ёй няёмка, «што наогул мела дачыненне да гэтай арганізацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0