Сёння ў Мінску асудзілі 67-гадовую пенсіянерку Валянціну Хілюціч. Ёй далі 10 сутак (суддзя Жуковіч), паведамляюць валанцёры.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Затрымалі пенсіянерку каля філармоніі. Паведамляецца, што яна прыехала ў ЦУМ паглядзець падарункі дачцэ і ўнучцы, без сімволікі, без грошай, па праязным унучкі. Жанчына ўбачыла, што ля філармоніі шматлюдна, і вырашыла пайсці ў бок Акадэміі навук на 100 аўтобус. Пенсіянерку затрымалі, затым паабяцалі адпусціць, калі яна назаве асабістыя звесткі. Асабістыя даныя жанчына назвала, але яе так і не адпусцілі. На судзе жанчына хвалявалася, яна паведамляла аб праблемах з сэрцам.

Пачуўшы пра суткі, яна сказала: «Вы разумееце, што я не вытрымаю?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0