Буйны пажар здарыўся вечарам 24 мая ў цэнтральнай частцы Мінска.
Як паведамілі БелаПАН у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, у 21.20 паступіла паведамленне аб узагаранні прызначанага пад знос будынка на былой тэрыторыі калоніі № 1 па вул. Кальварыйскай. У аднапавярховым збудаванні памерам 100 на 30 метраў захоўваліся адходы скуразамяняльнікаў.
На месца здарэння выехала дзесяць адзінак тэхнікі.
У 21.57 пажар быў лакалізаваны, а ў 22.40 ліквідаваны.
Плошча ўзгарання склала каля 300 квадратных метраў. Тэрыторыя вакол будынка амаль не ахоўвалася. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, будынак знаходзіўся на балансе кампаніі "Юнівест-М". Прычына пажару высвятляецца.
З-за пажару быў перакрыты рух па мосце на вул. Кальварыйскай: там былі пракладзеныя пажарныя гідранты. Пажар прыцягнуў увагу вялікай колькасці разявак.
0
0
0
0
0
0