Калі да ўласніка крамы «Гонар» прыйшлі, у кватэры была Карына, жонка Паўла Доўнара, з іх дзіцём, і яго бацькі.

Віктар, бацька Паўла, расказвае:

«У нас раней сцягі віселі, цяпер бел-чырвона-белыя гірлянды, белыя анёлы з паперы і чырвоныя сардэчкі. Я сёння гуляў з сабакам, глядзеў на вокны і думаў: цікава, калі да нас прыйдуць? І вось, у той жа вечар «госці»! Чалавек пяць было, ўсе ў форме, адзін з іх наш участковы. Сказалі зняць гірлянду. Я спытаў: «Што, хлопцы, ужо да гэтага дайшлі?» Яны кажуць: «Ну вы ж разумееце».

Гаварылі нармальна, без агрэсіі. Кажуць: каб не прымянялі іншыя меры, трэба прыбраць. Ну мы пры іх выключылі гірлянду, на тым і скончылася. Пратакол не складалі, абышлося такім вось папярэджаннем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0