У Бабруйску лось зайшоў у тупік гаражна‑будаўнічага кааператыва.

Выратавальнікі, што прыехалі на месца здарэння, вывелі жывёліну на вуліцу Гагарына. Аднак, спалохаўшыся людзей, лось рвануў у двор будаўнічага каледжа і нават узняўся на другі паверх навучальнага корпуса.

Каля 200 чалавек былі тэрмінова выведзеныя з будынка.

Ветэрынарны доктар з дапамогай шпрыца, які замацавалі на шэст, паспрабаваў увесці снатворнае. Як ні дзіўна, дапамагло.

Праўда, лось трапіўся нязломак. Ён нават зрабіў кола гонару па мясцовым стадыёне і потым паціху пабрыў у лес, відаць, дзяліцца з сябрамі і калегамі ўражаннямі пра наведванне Бабруйска.

Паводле газеты Рэспубліка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0