Новы амерыканскі прэзідэнт працягвае сваю палітыку ўцягвання праціўнікаў у дыялог. Яна распаўюджваецца на даўняга сімвалічнага ворага Штатаў — камуністычную Кубу.

Адміністрацыя Абамы падрыхтавала чарговы крок насустрач уладам вострава: яна прапануе перамовы па пытаннях міграцыйнага абмену, якія адміністрацыя Буша спыніла ў знак пратэсту супраць палітыкі Гаваны. Вядзецца гаворка і пра паўнапраўнае вяртанне Кубы ў Арганізацыю амерыканскіх дзяржаваў.

Абама таксама распачаў асцярожныя кантакты з Іранам. Амерыканская палітыка ў дачыненні да Беларусі яшчэ не акрэслілася, аднак можна чакаць зрухаў і на мінскім кірунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?