Беларусь на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД праінфармавала ўдзельнікаў аб сітуацыі, якая складваецца ўнутры і вакол краіны. Пра гэта распавёў журналістам Уладзімір Макей, піша БелТА.

«Як заўсёды, удзельнікі пасяджэння абмяняліся інфармацыяй аб сітуацыі, якая складваецца ў нашым рэгіёне, па перыметры нашых межаў, унутры нашых дзяржаў. Беларускі бок давёў інфармацыю, як развіваецца цяпер сітуацыя ўнутры і вакол Беларусі. Мы асабліва падкрэслілі неабходнасць зрабіць урокі з тых падзей, якія адбываюцца ў нашым рэгіёне, і адзначылі неабходнасць далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння ў рамках СНД. На гэта, дарэчы, звярнулі ўвагу ўсе мае калегі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0