Самым папулярным у свеце мабільным дадаткам у 2020 годзе назвалі сэрвіс для абмену кароткімі відэа TikTok. Пра гэта паведаміла TechCrunch.

Прычым TikTok стаў самым папулярным дадаткам сярод карыстальнікаў смартфонаў як на iOS, так і на Android. App Annie прагназуе, што ў 2021 годзе колькасць актыўных карыстальнікаў сэрвісу перавысіць мільярд.

Напрыклад, тагачасны міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч нават Мінскі кніжны кірмаш рэкламаваў у TikTok.

Другое месца заняў дадатак сацыяльнай сеткі Facebook. У пяцёрку лідараў таксама ўвайшлі два дадаткі, якія належаць Facebook: WhatsApp — трэцім, а Instagram — пяты.

Дадатак для відэазванкоў і канферэнцый Zoom заняў чацвёртае месца. Яго папулярнасць імкліва вырасла з-за масавага пераводу многіх супрацоўнікаў і навучэнцаў на дыстанцыйнае: да пачатку пандэміі Zoom займаў у рэйтынгу 219-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0