ДТЗ здарылася каля 1:30 у Барысаўскім раёне на 460-м км дарогі Брэст — Мінск — мяжа РФ. 33-гадовы кіроўца грузавога DAF збіў 40-гадовага пешахода. Апошні памёр на месцы, паведамляе прэс-служба МУС.

Загінулы выйшаў з «Фальксвагена Пола» на праезную частку, пасля таго як легкавік занесла ў адбойнік і ў яго ўрэзаўся «Мерседэс Спрынтэр».

У выніку ў ДТЗ трапілі два грузавікі, мікрааўтобус і два легкавыя аўто.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0