Колькасць грамадзян ЗША, якія памерлі ад новай каранавіруснай інфекцыі, перавысіла ваенныя страты краіны ў Другой сусветнай, піша meduza.io са спасылкай на амерыканскія СМІ.

Паводле звестак Універсітэта Джонса Хопкінса, з пачатку пандэміі ў ЗША ад каранавіруса памерлі ўжо больш за 292 тысячы чалавек.

Па падліках Міністэрства па справах ветэранаў ЗША, у Другой сусветнай вайне, у якую краіна ўступіла ў снежні 1941 года, былі забітыя 291 557 вайскоўцаў. Яшчэ 113 842 амерыканцы загінулі не ў баі.

ЗША застаюцца лідарамі сярод усіх краін свету па колькасці заражэнняў COVID-19. Усяго ў краіне на каранавірус захварэлі ўжо больш за 15,6 млн чалавек. А Сусветная метрыка дае ўжо 16 млн. Прычым у трох штатах колькасць захварэлых перавышае мільён (Каліфорнія — амаль 1,5 млн, Тэхас — 1,5 млн, Фларыда — 1,094 млн).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0