У Доме афіцэраў сёння праходзіць развітанне з першым прэм'ер-міністрам незалежнай Беларусі Вячаславам Кебічам. Ён памёр 9 снежня ва ўзросце 84 гадоў. Пахаваюць экс-прэм'ера на Усходніх могілках.
Праз нейкі час сыну Вячаслава Кебіча Алегу стала дрэнна. Перад гэтым Алег Кебіч выходзіў на вуліцу. Вярнуўся, нечакана моцна ўскрыкнуў і паваліўся проста на падлогу. Мужчыну аказалі там першую дапамогу, а потым хуткая забрала яго.
Памочнік Лукашэнкі па Мінску, экс-намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў
Сын Вячаслава Кебіча Алег
Міністр адукацыі Ігар Карпенка
Былы міністр сельскай гаспадаркі і экс-віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы (злева)
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка
Справа сын Вячаслава Кебіча Алег
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Максім Рыжанкоў
Экс-мэр Мінска, намеснік прэм'ера Анатоль Сівак (справа)





