Самалёт «Белавія» «Мінск — Кіеў» мусіў прызямліцца ў аэрапорце «Барыспаль» 10 снежня ў 18.20 па кіеўскім часе, але вярнуўся ў Мінск, піша Радыё Свабода.

Камандзір беларускага экіпажа ўхваліў такое рашэнне, калі самалёт ужо знаходзіўся на тэрыторыі Украіны і падлятаў да «Барыспаля».

Не здолелі сесці яшчэ пяць самалётаў.

Прычынай авіякалапсу стаў ледзяны дождж, падчас якога ўзлётна-пасадачныя палосы імгненна пакрываліся лёдам.

А гэта татальная галалёдзіца на Андрэеўскім спуску ў Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0