У доме на Чыгуначнай, 44 у Мінску праходзяць ператрусы ў кватэрах, паведамляе Tut.by.

Раніцай жыхары дома заўважылі невядомыя машыны ў двары. Высветлілі, што ў доме мінімум у тры кватэры прыйшлі сілавікі.

Па словах відавочцы, аднаго з мясцовых жыхароў выводзілі з пад'езда ў бус, прыпаркаваны каля дома. А з боку крамы «Славянскі» пад рукі адвялі мужчыну, што было з ім далей — невядома.

— Людзі напалоханыя і напружаныя, усе баяцца выйсці, — кажа сведка.

Паводле яго слоў, двор у іх актыўны, на вокнах ёсць сімволіка, на вуліцы — муралы, людзі завязваюць стужачкі на плоце. Учора ў двары бачылі міліцыянтаў, але затрыманняў не было.

Адна з невядомых машын застаецца ў двары.

Андрэй Мацук

Андрэй Мацук

«Белсат» раней паведаміў аб затрыманні гісторыка Андрэя Мацука, які жыве ў гэтым доме. Дзе ён і ў якім статусе, невядома. Раней Мацука ўжо затрымлівалі ў канцы верасня, ён быў асуджаны на 13 сутак па артыкуле 23.34 КаАП.

Мацук — адзін з самых аўтарытэтных беларускіх спецыялістаў па гісторыі ВКЛ 18-га стагоддзя. З ім не працягнулі кантракт у Інстытуце гісторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0