Пра гэта ён заявіў падчас саміту ЕАЭС (Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан, Арменія), што прайшоў у анлайн фармаце, піша Інтэрфакс.

БелТА

БелТА

«Часы няпростыя. Няпростыя, перш за ўсё, для нашых блізкіх сяброў і братоў — Расійскай Федэрацыі. Вы бачыце, што вастрыё нападаў з-за межаў нацэлена на Расію, мы гэта ў Беларусі востра адчуваем», — заявіў Лукашэнка.

«Вы ведаеце, што мы заўсёды будзем падтрымліваць і заўсёды вас падтрымлівалі — Расію. Бо без яе не можа быць на постсавецкай прасторы інтэграцыі», — адзначыў Лукашэнка.

Ён таксама пракаментаваў парламенцкія выбары ў Казахстане, што павінны прайсці ў 2021 годзе.

«У нас быў няпросты, высакосны 2020 год, будзе няпростым і 21-й. Ведаю, што ў Казахстане год пачнецца з парламенцкіх выбараў. Хацелі б… пажадаць поспехаў у правядзенні гэтай палітычнай кампаніі. Тое, што яна будзе няпростай, вы гэта бачыце і па Беларусі, і па іншых краінах. Таму будзем хварэць за вас, перажываць, будзем усяляк падтрымліваць вас у стварэнні стабільнага, моцнага і квітнеючага Казахстана», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0