Еўракамісія абвясціла аб выдзяленні Беларусі €24 млн у рамках ухваленай у жніўні праграмы барацьбы з каранавірусам на €53 млн, падкрэсліўшы, што ўсе гэтыя грошы «пойдуць наўпрост народу краіны». Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай у пятніцу заяве ЕК.

«Велізарная адвага беларускага народа, які мірна падняўся на абарону дэмакратыі і правоў чалавека натхняе нас усіх. Гэтым новым пакетам дапамогі ЕС цвёрда аб'яўляе, што ён стаіць на баку народа Беларусі», - гаворыцца ў каментары еўракамісара па пашырэнні Олівера Варгелія, уключанага ў дакумент.

Варгелій таксама падкрэсліў, што ЕС працягвае «падтрымліваць мірную дэмакратычную перадачу ўлады ў гэтай краіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0