10 снежня журналістку Белсата Кацярыну Андрэеву ў жодзінскім СІЗА наведала адвакатка, піша Белсат.
Стала вядома, што ў мінулы чацвер у Каці быў моцны алергічны прыступ, давялося калоць лекі ўнутрымышачна. Пасля гэтага яе перавялі ў двухмесную камеру з лепшымі ўмовамі. Цяпер Каця адчувае сябе добра, на здароўе не скардзіцца. Псіхалагічны стан добры, настрой бадзёры.
У лістах піша, што збірае матэрыял для кнігі, якую плануе напісаць пасля вызвалення. Дзякуе за падтрымку.