У Беларусі на 11 снежня з пачатку пандэміі зарэгістравана 156 359 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, за апошнія суткі дадаліся яшчэ 1 967 хворых, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Паводле звестак ведамства, ачунялі ўжо 133930 чалавек, за апошнія суткі выпісана 1 845 чалавек. За ўвесь час памерлі 1 246 пацыентаў. Восем — за апошнія суткі.