«Міс Беларусь — 2008» правяла за кратамі 33 дні. Першы раз яе затрымалі 8 лістапада. Пасля было яшчэ два суды — за фоты ў інстаграме.

Усе гэтыя дні Вольга сядзела на Акрэсціна. Сукамерніцы расказвалі, што для «Міс Беларусь» стваралі жудасныя ўмовы. Падсялялі смярдзючых бяздомных з вошамі, пакідалі ў камеры з моцным скразняком. Пры затрыманні ў аўтазак распылілі газ. У ізалятары Вольга сустрэла свой дзень народзінаў.

Сустракаць Вольгу сабралася каля 40 чалавек — родныя, сябры, спартоўцы, журналісты. Па інфармацыі адваката, Хіжынкову мусілі выпусціць у 17.30. Але яна так і не выйшла.

«Сёння не выпусцяць, адбывае пастанову суда», — паведамілі супрацоўнікі Акрэсціна.

«Я буду звязвацца з адвакатам, высвятляць. Не ведаю, у чым справа», — сказаў яе муж Іван.

Пасля выбараў Вольга Хіжынкова неаднаразова выказвала сваё меркаванне пра сітуацыю ў Беларусі і выступала супраць гвалту. У верасні Вольга Хіжынкова страціла працу ў Нацыянальнай школе прыгажосці з-за актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?