У Літве ўжо трэці раз штодзённы прырост хворых на каранавірус перасек адзнаку ў 3000, паведамляе Літоўскае тэлебачанне.

9-11 снежня ў краіне зарэгістравалі 3125, 3329 і 3067 новых хворых адпаведна, што з'яўляецца самымі высокімі паказчыкамі за ўвесь час эпідэміі.

Колькасць памерлых пацыентаў з каранавірусам 8-10 снежня ўпершыню пачала перавышаць 30.

Адзначым, насельніцтва ўсёй Літвы — 2,8 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0