Вось так выглядаў той самы дакумент. Фота: тэлеграм-канал «БДЭУ 97%».

Вось так выглядаў той самы дакумент. Фота: тэлеграм-канал «БДЭУ 97%».

Сёння мы папрасілі самога Сяргея Скрыбу пракаментаваць такую методыку выхавання і ўвогуле спраўдзіць яе існаванне ў сценах БДЭУ. Пачуўшы, што яго меркаваннем цікавіцца СМІ, прарэктар папрасіў звяртацца ў прэс-службу і адразу кінуў слухаўку.

У прэс-службе ВНУ «Нашу Ніву» папрасілі накіраваць усе пытанні да рэктарата ў афіцыйным запыце. Разглядзець яго абяцалі «цягам двух-трох дзён». Мы абавязкова апублікуем каментар ВНУ, як толькі атрымаем адказ. 

Праўда, увечары, амаль у канцы працоўнага дня, у афіцыйным канале БДЭУ з’явіўся відавочны «тызер» да яго:

«У адказ на спробы дыскрэдытаваць наш універсітэт шляхам публікацыі неправеранай інфармацыі і іншых матэрыялаў негатыўнага зместу пра дзейнасць універсітэта ў розных Telegram-каналах адзначаем, што ў сваіх рашэннях і дзеяннях адміністрацыя кіруецца Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, Статутам, Правіламі ўнутранага навучальнага распарадку, адміністрацыйным і прававым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 

Яшчэ раз звяртаем увагу на тое, што, згодна з вышэйадзначанымі дакументамі, універсітэт не можа з'яўляцца месцам для правядзення несанкцыянаваных масавых імпрэз». 

Раней праваабарончы цэнтр «Вясна» са словаў студэнта Назара Бязносіка расказваў падрабязнасці той самай акцыі ў кастрычніку — тады студэнты селі на прыступках ВНУ. Гэта была акцыя супраць гвалту ў дачыненні да пенсіянераў. Здымалі мерапрыемства самі супрацоўнікі БДЭУ. У міліцыю пасля выклікалі 11 студэнтаў. Частку аштрафавалі, з’явіўся таксама загад на іх адлічэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0