11 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Мікіты Самарына. Яго вінавацілі у парушэнні 364 артыкула Крымінальнага кодэксу (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядаў суддзя Руслан Хіхол. Пацярпелы — супрацоўнік міліцыі Сяргей Біліда.

25 жніўня падчас пікету паблізу Кастрычніцкага РАУС малады чалавек паспрабаваў заступіцца за супрацоўніка ААТ «Азот», калі таго спрабавалі затрымаць невядомыя ў цывільным. У аднаго з іх, па версіі следства, Мікіта распыліў газ.

Суддзя Хіхол абвясціў прысуд — чатыры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу (хатняя хімія). Апроч таго, Самарын павінен выплаціць пацярпеламу 500 рублёў грашовай кампенсацыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0